-
Студэнты двух лідскіх каледжаў даведаліся аб духоўным подзвігу свяціцеля Георгія (Каніскага)
08 чэрвеня 20177 чэрвеня ў Лідскай епархіі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 300-годдзю з дня нараджэння свяціцеля Георгія (Каніскага). Гутарку аб жыццёвым шляху святога з навучэнцамі Лідскага каледжа Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа правёў загадчык кафедры царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Аляксандр Раманчук.
падрабязна » -
Асвечана першая ў Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь перасоўная капліца
08 чэрвеня 2017Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў чын асвячэння перасоўнай капліцы ў гонар прарока Божага Іліі для ваеннаслужачых 38-й асобнай дэсантна-штурмавой венскай чырванасцяжнай брыгады. Мерапрыемства было прымеркавана да пачатку тактычных міжнародных беларуска-расійска-сербскіх вучэнняў «Славянскае братэрства — 2017».
падрабязна » -
08 чэрвеня 2017
Адкрываючы мерапрыемства, рэктар семінарыі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый падкрэсліў асаблівую значнасць захавання памяці аб тых праваслаўных хрысціянах, якія ў ХХ стагоддзі незаслужана сталі ахвярай масавых рэпрэсій.
падрабязна » -
Асвечана таракальнае аддзяленне РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі
07 чэрвеня 2017Асвячэнне адбылося па просьбе Віктара Ціханавіча Малькевіча, загадчыка аддзялення. Таракальнае аддзяленне РНПЦ функцыянуе з 1986 года, за гэтыя гады выканана больш за 20 000 аперацый у пацыентаў, якія пакутуюць на анкалагічныя захворванні органаў грудной клеткі.
падрабязна » -
Нядзельнай школе пры Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры — 25 гадоў
07 чэрвеня 2017Святочны дзень сабраў разам некалькі пакаленняў выпускнікоў нядзельнай школы і сённяшніх выхаванцаў, былых і цяперашніх педагогаў школы. Па прызнанні многіх прысутных, усіх аб'яднала адно — нядзельная школа пры старажытнай мясціне стала для кожнага бацькоўскім домам, дзе заўсёды чакаюць і любяць.
падрабязна » -
У Навагрудку праходзіць праваслаўная выстаўка-кірмаш «Адраджэнне»
07 чэрвеня 2017З 7 па 11 чэрвеня па благаславенню архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя ў горадзе Навагрудку праходзіць праваслаўная выстава-кірмаш «Адраджэнне», прысвечаная 700-годдзю заснавання Навагрудскай епархіі.
падрабязна » -
У Полацкай епархіі адбудзецца фестываль нядзельных школ «Язненскі Дабравест»
06 чэрвеня 2017Па благаславенню архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія 31 кастрычніка ў аграгарадку Язна Міёрскага раёна адбудзецца фестываль нядзельных школ «Язненскі Дабравест». Дэвіз фестывалю ўзяты з паслання апостала Паўла да Рымлянаў: «Не будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром».
падрабязна » -
Выстава пскоўскага і наўгародскага іканапісу пройдзе ў аграгарадку Баравікі
06 чэрвеня 20179 чэрвеня ў памяшканні нядзельнай школы пры храме вялікамучаніцы Варвары аграгарадка Баравікі Светлагорскага раёна адбудуцца прэс-канферэнцыя і адкрыццё выставы пскоўскага і наўгародскага іканапісу. На прэс-канферэнцыю запрошаны рэктар і выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
падрабязна » -
У Пінску адбыўся «Траецкі баль» дзяцей і моладзі
06 чэрвеня 2017«Траецкі баль» прайшоў па благаславенню архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана 4 чэрвеня і быў арганізаваны моладзевым аддзелам Пінскай епархіі і прыходам храма святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх горада Пінска.
падрабязна » -
Дзень Святой Тройцы адзначылі ў Бараўлянах святам пад адкрытым небам
05 чэрвеня 2017Настаяцель Свята-Траецкага прыхода протаіерэй Андрэй Круцялёў і клірыкі паклапаціліся аб тым, каб радасць свята адчулі не толькі пастаянныя прыхаджане, але і ўсе жыхары Бараўлянаў. Спецыяльным госцем стаў клуб рэканструкцыі «Вытокі», паказальныя выступленні якога перанеслі гледачоў у гістарычную атмасферу.
падрабязна » -
Лекцыя для работнікаў свячной скрыні прайшла ў Лідзе
05 чэрвеня 2017Па благаславенню епіскапа Лідскага і Смаргонскага Парфірыя ў памяшканні нядзельнай школы Міхайлаўскага кафедральнага сабора адбылася лекцыя святароў для царкоўных работнікаў храмаў Лідскага благачыння. Мэтай сустрэчы стала павышэнне духоўна-культурнага ўзроўню царкоўных працаўнікоў.
падрабязна » -
05 чэрвеня 2017
Мерапрыемства арыентавана на асэнсаванне гістарычнага шляху Рускай Праваслаўнай Царквы ў ХХ стагоддзі і прымеркавана да 100-годдзя з часу пачатку антырэлігійных ганенняў. Чытанні пройдуць 8 чэрвеня.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці з нагоды дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай
05 чэрвеня 20175 чэрвеня, у свята Святога Духа, дзень памяці святой прападобнай Еўфрасінні, ігуменіі Полацкай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый і епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан здзейснілі Бажэственную літургію ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра горада Полацка.
падрабязна » -
04 чэрвеня 2017
4 чэрвеня, напярэдадні свята Святога Духа і дня памяці прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
У Мінскім раёне асвечаны шматкватэрны дом для служачых МНС
04 чэрвеня 2017Клірыкі прыхода храма Святой Жыццепачатнай Тройцы ў вёсцы Бараўляны на чале з настаяцелем протаіерэем Андрэем Круцялёвым асвяцілі шматкватэрны дом у Мінскім раёне для служачых МНС раёна.
падрабязна »