Да 12 верасня ў Мазыры будзе знаходзіцца ікона Божай Маці «Юравіцкая-Міласэрная»
06 верасня 2017Увечары 1 верасня 2017 года па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда у кафедральны сабор святога Архангела Міхаіла ў горадзе Мазыры была прынесена ікона Прасвятой Багародзіцы «Юравіцкая-Міласэрная» — адна з галоўных святынь Палескага краю.
Абраз сустрэлі клірыкі Тураўскай епархіі. Святыню ўрачыста ўнеслі ў сабор і здзейснілі малебен з чытаннем акафіста Прасвятой Багародзіцы, які ўзначаліў намеснік Юравіцкага манастыра ігумен Аўксенцій (Абражэй).
Цудатворны абраз будзе знаходзіцца ў кафедральным саборы Архангела Міхаіла ў гоорде Мазыры да 12 верасня 2017 года, кожны дзень перад ім будзе здзяйсняцца малебен з акафістам згодна з устаноўленым графікам.
Пакланіцца святыні можна будзе штодня з 07:30 да 19:30.
12 верасня па заканчэнні Бажэственнай літургіі (прыкладна ў 11:30) Юравіцкая ікона Божай Маці хрэсным ходам будзе дастаўлена ў Юравіцкі манастыр, дзе 13 верасня пройдуць прысвечаныя ёй урачыстасці.
Даведкі па тэлефоне: 8 (0236) 32 93 79.