Чацвёрты баль праваслаўнай моладзі «Таццянін дзень» прайшоў у Кобрыне

26 студзеня 2017

top.jpg

Напярэдадні Таццянінага дня, 22 студзеня, у Кобрынскім палацы культуры прайшоў чарговы, ужо чацвёрты, баль праваслаўнай моладзі. Кобрынскае духавенства і кіраўніцтва раёна, а таксама родныя і сябры ўдзельнікаў прыйшлі падтрымаць моладзь, захопленую мастацтвам танца.

Усім балям, якія праходзілі ў Кобрыне,  папярэднічала дбайная падрыхтоўка. Жадаючыя прыняць удзел ва ўрачыстасці маладыя людзі збіраліся ў Палацы культуры для рэпетыцый, дзе знаёміліся з рухамі танцаў і адзін з адным. Як распавяла арганізатар моладзевай асамблеі Марына Вазняк, з часу правядзення першага балю утварыўся круг пастаянных удзельнікаў кобрынскіх баляў — іх лёгка вызначыць па ўпэўненасці і пластычнасці выканання рухаў, лёгкасці кроку і артыстызму.

У 2017 годзе першае аддзяленне балю праводзілася з музычным суправаджэннем народнага духавога аркестра Кобрынскага палаца культуры, якім кіруе Яўген Бельскі. Удзельніцы студыі танца «Амадэус» выканалі харэаграфічную кампазіцыю «Гульня ў снежкі».

У заключэнне першага аддзялення усе ўдзельнікі танцавальнай асамблеі атрымалі памятныя медалі, якія ўручылі ім благачынны Кобрынскай акругі протаіерэй Багдан Хама і старшыня Кобрынскага райвыканкама Аляксандр Зазуля.

Словы падзякі за плённае супрацоўніцтва з Кобрынскім благачыннем ад протаіерэя Багдана Хамы прагучалі ў адрас дырэктара Кобрынскага Палаца культуры Валянціны Пакалюк і арганізатара кобрынскіх баляў, харэографа Палаца Марыны Вазняк. Таксама Марыне Ігараўне за выдатную магчымасць атрымліваць асалоду ад баля падзякавалі ўдзельнікі ўрачыстасці.

Брэсцская епархія / Church.by