-
Архіепіскап Навагрудскі Гурый сустрэўся з людзьмі, якія маюць інваліднасць
28 красавіка 2017Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый сустрэўся з падапечнымі Слонімскага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Сустрэча прайшла ў нядзельнай школе пры Свята-Троіцкім саборы. Кожны госць атрымаў ад архіпастыра падарунак.
падрабязна » -
30 красавіка ў актавай зале МінДА будзе паказана велікодная мініяцюра «Міраносіцы»
28 красавіка 2017Удзельнікі свята змогуць набыць сувеніры, вырабленыя падапечнымі Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам. Сабраная дапамога будзе перададзена кіраўніцтвам і студэнтамі акадэміі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю.
падрабязна » -
Вечар памяці архіепіскапа Гомельскага Арыстарха (Станкевіча) прайшоў у Мазыры
27 красавіка 2017У ходзе мерапрыемства сваімі ўспамінамі аб спачылым уладыку падзяліўся епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, архіерэйскае служэнне якога ў якасці вікарыя Гомельскай епархіі пачыналася пад свяціцельскім амафорам архіепіскапа Арыстарха.
падрабязна » -
У 31-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Мінску малітоўна памянулі ахвяр катастрофы
26 красавіка 2017Па благаславенню Патрыяршага Экзарха благачынны 3-ай Мінскай гарадской акругі протаіерэй Мікалай Коржыч здзейсніў памінальную ліцію па загінуўшых ліквідатарах наступстваў аварыі і ўсіх сканаўшых пасля катастрофы.
падрабязна » -
26 красавіка 2017
22 красавіка ў Палацы культуры ААТ «БелАЗ» (Жодзіна) адбыўся VIII Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва «Ад Шчырага сэрца». У гэтым годзе на фестывальную сцэну выйшлі хоры і ансамблі з Наваполацка, Віцебска, Гродзенскай вобласці, Мінска, Барысава.
падрабязна » -
Протаіерэй Сергій Лепін: На памерлых таксама распаўсюджваецца запаведзь аб любві
24 красавіка 2017Напярэдадні Радаўніцы карэспандэнт часопіса «Врата небесные» пагутарыў з доктарам тэалогіі, старшынёй Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэем Сергіем Лепіным. Church.by публікуе пашыраную версію інтэрв'ю.
падрабязна » -
102 насельнікі Клецкага псіханеўралагічнага інтэрната прычасціліся Святых Хрыстовых Тайн
24 красавіка 201721 красавіка протаіерэй Андрэй Гладкі, настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў горадзе Клецку, пры падтрымцы кіраўніка брацтва свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага (Заслаўе) Сяргея Доўгаля здзейсніў Прычашчэнне насельнікаў Клецкага псіханеўралагічнага інтэрната, размешчанага ў аграгарадку Даматканавічы.
падрабязна » -
Мінскае духавенства малітоўна памянула нявінна забітых у Курапатах
22 красавіка 201722 красавіка, у суботу Светлай сядміцы, клірыкі 3-га Мінскага гарадскога благачыння на чале з благачынным протаіерэем Мікалаем Коржычам ушанавалі памяць усіх нявінна забітых і пахаваных ва ўрочышчы Курапаты.
падрабязна » -
Тэатральная студыя «Apis» Свята-Духава кафедральнага сабора пакажа мінчанам велікодны спектакль
22 красавіка 201726 красавіка ў 19:30 тэатральная студыя «Apis» Свята-Духава кафедральнага сабора пакажа спектакль «Незвычайныя прыгоды труса Савелія» у будынку Духоўна-адукацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
21 красавіка 2017
Выданне ўключае ў сябе гістарычны нарыс жыцця Гомельскай епархіі ў 1917-1953 гады, а таксама 282 біяграфічныя артыкулы пра рэпрэсаваных прадстаўнікоў духавенства і простых вернікаў, якія жылі і здзяйснялі сваё служэнне на тэрыторыі Гомельшчыны.
падрабязна » -
У Віцебску адкрылася выстаўка «Божы свет вачыма дзяцей»
20 красавіка 2017У выстаўцы-конкурсе «Божы свет вачыма дзяцей» прыняла ўдзел вялікая колькасць аматарскіх аб'яднанняў і гурткоў, якія прадставілі ў гэтым годзе 614 работ, што прымаліся на конкурс у намінацыях «Выяўленчае мастацтва» і «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва».
падрабязна » -
XIV гарадскі Велікодны фестываль праходзіць у Гомелі
20 красавіка 201718 красавіка, у аўторак Светлага тыдня, у Гомельскім гарадскім цэнтры культуры адбылося ўрачыстае адкрыццё XIV гарадскога Велікоднага фестывалю. Канцэртную праграму адкрыў прывітальным словам епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан. На сцэне выступілі лепшыя творчыя калектывы Гомеля.
падрабязна » -
Пасхальны малебен быў здзейснены ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце
19 красавіка 2017Малебен здзейсніў клірык Лізавецінскага манастыра іерэй Андрэй Малахоўскі. Спевы выканалі сёстры манастырскага сястрыцтва. Пасхальныя малітвы за набажэнствам узнеслі студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта.
падрабязна » -
У Мінску адбыўся Першы моладзевы міжканфесійны фестываль-выстава «Велікодны куліч»
19 красавіка 201718 красавіка ў Храме-помніку ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску адбыўся Першы моладзевы міжканфесійны фестываль-выстава «Велікодны куліч», прысвечаны Светламу Хрыстоваму Уваскрэсенню. Удзел у мерапрыемствах фестывалю прыняў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
Сінадальнаму цэнтру сектазнаўства Беларускай Праваслаўнай Царквы — 20 гадоў
18 красавіка 2017Матэрыялы архіва Сінадальнага цэнтра сектазнаўства ўтрымліваюць інфармацыю аб 4460 новых рэлігійных рухах са 101 краіны свету. Штогод у Цэнтры на ўлік ставіцца каля 300 новых сект і культаў. Заснавальнікам і кіраўніком Цэнтра з'яўляецца загадчык кафедры апалагетыкі МінДА, доктар тэалогіі Венскага ўніверсітэта, кандыдат сацыялагічных навук Уладзімір Марціновіч.
падрабязна »
