Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

26 жніўня ў Свята-Духаў кафедральны сабор горада Мінска прыбудзе часціца мошчаў роўнаапостальнай Марыі Магдаліны

16 жніўня 2017

top.jpg

У суботу, 26 жніўня 2017 года, у дзень аддання свята Праабражэння Гасподняга і памяці Мінскай іконы Божай Маці, у Свята-Духаў кафедральны сабор горада Мінска прыбудзе часціца мошчаў святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны.

Сустрэча мошчаў адбудзецца ў 17:45, напярэдадні нядзельнага ўсяночнага трывання. Узначаліць сустрэчу святыні мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

ATV_7532.jpg

Святая роўнаапостальная Марыя Магдаліна — адна з жанчын-міраносіц, якая ўдастоілася быць першай сведкай Уваскрасення Хрыстовага. Пасля Узнясення Спасіцеля святая шмат папрацавала ў хрысціянскім дабравесці, у асноўным знаходзячыся ў Галіі і Рыме, за што была названая Царквой роўнаапостальнай. Марыя Магдаліна завяршыла свой зямны шлях у горадзе Эфесе, адкуль пры візантыйскім імператару Льву VI Філосафу (IX стагоддзе) яе мошчы былі перанесены ў Канстанцінопаль. Пасля крыжовых паходаў і падзення Канстанцінопаля (1453 год) мошчы святой былі падзелены, большая іх частка зараз знаходзіцца ў Заходняй Еўропе. Адна з часцінак мошчаў была перанесена з Бельгіі ў Ільінскі Адэскі мужчынскі манастыр, адкуль прыбудзе 26 жніўня 2017 года ў Мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор на пастаяннае захоўванне.

Church.by