-
02 кастрычніка 2018
Нараду ўзначаліла міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірына Касцевіч. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктары ўсіх 146 тэрытарыяльных цэнтраў Рэспублікі, кіраўнікі камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
падрабязна » -
Каля двухсот шэдэўраў кніжнай спадчыны прыбыло ў сталіцу Беларусі
01 кастрычніка 2018У Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася ўнікальная Міжнародная выстава «Беларусь і Біблія», прысвечаная самай вядомай і ўплывовай кнізе ў гісторыі чалавецтва. Выстава будзе працаваць да 21 кастрычніка.
падрабязна » -
Аляксандра-Неўскі прыход Мінска прыняў каштоўны дар ад ананімнага дабрадзея
01 кастрычніка 2018Напярэдадні 120-годдзя Аляксандра-Неўскага храма сталіцы прыход прыняў каштоўнае ахвяраванне — ікону Божай Маці «Адзігітрыя Ксенафонцкая». Дабрадзей пажадаў застацца невядомым. Ікона напісана на Святой Гары Афон. Абраз упрыгожаны камянямі і срэбнай рызай.
падрабязна » -
01 кастрычніка 2018
Слухачы даведаліся пра тое, як устаўныя адрозненні святочных, нядзельных і будзённых богаслужэнняў праламляюцца ў сістэме старажытнарускіх царкоўных спеваў, якія спосабы спявання псалмоў існуюць у старажытнарускай традыцыі і якія прыёмы скарачэння працягласці царкоўнай службы склаліся ў ёй.
падрабязна » -
У Мінску адбыўся фінал акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі»
01 кастрычніка 2018Сёлета фінальнае мерапрыемства акцыі прайшло на мемарыяльным комплексе «Масюкоўшчына» на месцы нацысцкага лагера ваеннапалонных «Шталаг-352» і працягнулася ў крыпце сталічнага Усіхсвяцкага храма.
падрабязна » -
Графік служэнняў Патрыяршага Экзарха на кастрычнік 2018 года
30 верасня 2018Church.by публікуе графік служэнняў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на кастрычнік 2018 года.
падрабязна » -
30 верасня 2018
30 верасня, у Нядзелю 18-ю пасля Пяцідзесятніцы, пасвята Уздзвіжання Крыжа Гасподняга, дзень памяці мучаніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
29 верасня 2018
29 верасня, у суботу сядміцы 18-й пасля Пяцідзесятніцы, пасвята Уздзвіжання Крыжа Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар Праабражэння Гасподняга ў гарадскім пасёлку Копысь Аршанскага раёна і ўзначаліў Бажэственную літургію.
падрабязна » -
28 верасня 2018
28 верасня ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з новапрызначаным Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Міхаілам Віктаравічам Бабічам.
падрабязна » -
27 верасня 2018
27 верасня, у свята Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга, ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
падрабязна » -
27 верасня 2018
27 верасня, у свята Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра горада Полацка.
падрабязна » -
26 верасня 2018
26 верасня, напярэдадні свята Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне з чынам Узвышэння Крыжа Хрыстовага ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Здзейсніўся візіт Блажэннейшага Патрыярха Александрыйскага Фёдара ў Польскую Праваслаўную Царкву
26 верасня 2018З 19 па 24 верасня адбыўся афіцыйны візіт у Польскую Праваслаўную Царкву Блажэннейшага Фёдара II, Папы і Патрыярха Александрыйскага і ўсяе Афрыкі.
падрабязна » -
Стартаваў міжнародны адкрыты грантавы конкурс «Праваслаўная ініцыятыва 2018-2019»
25 верасня 2018Па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла Каардынацыйны камітэт па заахвочванню сацыяльных, адукацыйных, інфармацыйных, культурных і іншых ініцыятыў пад эгідай Рускай Праваслаўнай Царквы аб'яўляе аб старце Міжнароднага адкрытага грантавага конкурсу «Праваслаўная ініцыятыва 2018 — 2019». Завяршыцца прыём конкурсных заявак у 18:00 (МСК) 23 кастрычніка 2018 года. Пераможцы будуць абвешчаны не пазней за 1 сакавіка 2019 года.
падрабязна » -
На месцы разбуранага храма ў Карэліцкім раёне была здзейснена вячэрня
25 верасня 201820 верасня, напярэдадні свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, у вёсцы Баранавічы Карэліцкага раёна адбылася святочная вячэрня на месцы разбуранай Прачысценскай царквы.
падрабязна »
