-
05 мая 2020
Промыслам Божым іерэй Канстанцін стаў першым навамучанікам XX стагоддзя, кананізаваным у Полацкай епархіі. З гэтага часу пачэсныя мошчы свяшчэннамучаніка Канстанціна будуць знаходзіцца ў Богаяўленскім кафедральным саборы горада Полацка.
падрабязна » -
Клірык Гомельскай епархіі прыняў удзел у акцыі ўшанавання памяці «вогненнай вёски» Ала
04 мая 2020Светлагорск наведалі ўдзельнікі 13-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне, — навучэнцы 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 189 горада Мінска» Ян Стрыга і Антон Гурневіч, якія выконваюць даследчую працу «Ала — лёс, які застыў у агні».
падрабязна » -
У Гомельскай епархіі стартаваў літаратурны конкурс «Праваслаўе — мая надзея!»
01 мая 2020Удзельнікі конкурсу павінны самастойна накіраваць свае творы па адрасе lit@eparhiya.by да 1 жніўня 2020 года. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца на традыцыйных «Славянскіх літаратурных дажынках-2020».
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю іерэя Генадзя Буцько
29 красавіка 2020Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, выказаў спачуванне ў сувязі з заўчаснай смерцю іерэя Генадзя Буцько, клірыка Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска.
падрабязна » -
Адышоў да Госпада іерэй Генадзь Буцько
29 красавіка 2020На 57-м годзе жыцця пасля цяжкага захворвання, выкліканага каронавіруснай інфекцыяй, спачыў іерэй Генадзь Буцько, клірык Мінскай епархіі. Айцец Генадзь нарадзіўся ў 1963 годзе ў Мінску. Прыняўшы рашэнне прысвяціць сваё жыццё Царкве Хрыстовай, у 2003 годзе быў рукапаложаны мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам у дыяканскі, а затым у прасвітарскі сан. Нёс святарскае служэнне ў Петра-Паўлаўскім саборы сталіцы. У айца Генадзя засталіся чацвёра дзяцей.
падрабязна » -
Выйшаў чарговы нумар біблейскага альманаха «Скрыжалі»
25 красавіка 2020Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі апублікавала дзевятнаццаты нумар біблейскага альманаха «Скрыжалі». Нумар выдадзены ў серыі «Новазапаветныя даследаванні» па рэкамендацыі кафедры біблеістыкі багаслоўя Мінскай духоўнай акадэміі.
падрабязна » -
Выйшаў новы нумар навуковага часопіса «Працы Мінскай духоўнай акадэміі»
25 красавіка 2020Выданне арыентавана на праваслаўных святароў і міран, выкладчыкаў і студэнтаў багаслоўскіх навучальных устаноў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі біблеістыкі, багаслоўя, царкоўнай гісторыі, кананічнага права і іншых напрамкаў царкоўнай навукі.
падрабязна » -
Мінская духоўная акадэмія зачынена на каранцін
23 красавіка 2020У сувязі з нябяспечнай эпідэміялагічнай сітуацыяй Мінская духоўная акадэмія і храм свяціцеля Кірыла Тураўскага зачынены да 10 мая. Па нядзелях духавенствам храма без удзелу прыхаджан будзе здзяйсняцца Літургія. Імёны для памінання можна адправіць праз СМС, Viber, Telegram або WhatsApp на нумар +375-25-7404819.
падрабязна » -
У Лізавецінскім манастыры Мінска прыняты меры засцярогі
23 красавіка 2020У дзвюх насельніц Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска пацверджаны дыягназ COVID-19. У абіцелі таксама маюцца сёстры з сімптомамі вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі, таму ў манастыры прыняты рэкамендуемыя меры засцярогі. Хворыя сёстры жывуць асобна, ім аказваецца медыцынская дапамога.
падрабязна » -
Царква перадала РНПЦ медэкспертызы і рэабілітацыі рэцыркулятары паветра
22 красавіка 2020Абсталяванне прызначана для ачышчэння паветра ў памяшканнях ад хваробатворных мікраарганізмаў, што дазволіць зрабіць знаходжанне пацыентаў і персаналу ў медцэнтры больш бяспечным. РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі ў пасёлку Гарадзішча рыхтуецца прымаць на рэабілітацыю пацыентаў, якія перанеслі каронавірус.
падрабязна » -
Усіхсвяцкі прыход Мінска правёў акцыю «Добрае сэрца»
21 красавіка 2020У акцыі прынялі ўдзел больш за 50 рабят з моладзевага руху, якія сабралі сродкі для закупкі падарункаў дзецям з дзіцячых дамоў, шматдзетным сем'ям і сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці, а таксама пажылым парафіянам Усіхсвяцкай парафіі.
падрабязна » -
Архіепіскап Навагрудскі Гурый: Усякая хвароба — гэта наведванне Божае
21 красавіка 2020Успенскі Жыровіцкі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр прыпыняе прыём паломнікаў да 10 мая. Гэта звязана з эпідэміялагічнай сітуацыяй. Намеснік манастыра архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый шпіталізаваны з пнеўманіяй. На 21 красавіка стан ўладыкі стабільны, ёсць паляпшэнне медыцынскіх паказчыкаў.
падрабязна » -
20 красавіка 2020
Прэс-служба Барысаўскай епархіі паведамляе, што перад святам Пасхі Хрыстовай епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін адчуў недамаганне. Пасля размовы з урачом яму было рэкамендавана ўстрымацца ад здзяйснення богаслужэння, некаторы час адпачыць і аднавіць сваё здароўе. На дадзены момант епіскап Веніямін адчувае сябе няблага.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел здзейсніў Велікодную вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
19 красавіка 202019 красавіка, у Нядзелю Святой Пасхі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, адслужыў Велікодную вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Дапаможам разам: у Васкрасенскім храме Мінска шыюць сродкі індывідуальнай абароны для медыкаў
19 красавіка 2020У швейнай майстэрні Васкрасенскага храма горада Мінска пачаўся пашыў сродкаў індывідуальнай абароны для работнікаў медыцынскіх устаноў. Ужо 17 красавіка настаяцелем протаіерэем Яўгенам Свідэрскім была перададзена першая партыя, якая складаецца з 50 медыцынскіх халатаў.
падрабязна »
