-
27 жніўня 2020
27 жніўня, напярэдадні свята Успення Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, абраны мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў мужчынскім манастыры ў гонар Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна.
падрабязна » -
26 жніўня 2020
26 жніўня, у сераду сядміцы 12-й пасля Пяцідзесятніцы, адданне свята Праабражэння Гасподняга, Мінскай іконы Божай Маці, абраны мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Мінскай іконы Божай Маці горада Смалявічы.
падрабязна » -
Асвячаны аддзяленні Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны
22 жніўня 2020У шпіталі праведзена санітарная апрацоўка памяшканняў ад наступстваў каронавіруснай інфекцыі. З наступнага тыдня шпіталь будзе гатовы прыняць пацыентаў з профільнымі захворваннямі.
падрабязна » -
19 жніўня 2020
19 жніўня, у свята Праабражэння Госпада Бога і Спасіцеля нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
18 жніўня 2020
18 жніўня, напярэдадні свята Праабражэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
17 жніўня 2020
17 жніўня, у панядзелак 11-га тыдня пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў малебен «За беларускі народ» у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
16 жніўня 2020
16 жніўня, у Нядзелю 10-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
15 жніўня 2020
15 жніўня, у суботу 10-га тыдня пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў малебен аб дараванні міру, стабільнасці і дабрабыту беларускаму народу ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
09 жніўня 2020
Пасля гэтага мітрапаліт Павел звярнуўся да багамольцаў і заклікаў да ўзмоцненай малітвы аб дараванні міру і дабрабыту беларускаму народу ў цяперашні адказны час, а затым узнёс спецыяльную малітву «За Беларускі народ».
падрабязна » -
Праваслаўныя магілёўцы адзначылі дзень памяці свяціцеля Георгія (Каніскага)
07 жніўня 20206 жніўня ў Магілёве малітоўна ўшанавалі памяць свяціцеля Георгія (Каніскага). Бажэственную літургію ў Нікольскім жаночым манастыры здзейснілі архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній і епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін.
падрабязна » -
Іаана-Кармянская абіцель рыхтуецца да юбілею
07 жніўня 20208 жніўня Іаана-Кармянскі жаночы манастыр Гомельскай епархіі адзначыць 20-годдзе з дня свайго заснавання. Дарэчы, галоўнаму храму на тэрыторыі манастыра больш за 100 гадоў — ён быў асвячаны ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў 1907 годзе епіскапам Мітрафанам (Краснапольскім), пасля праслаўленым у ліку святых.
падрабязна » -
У Магілёве працуе праект «Царская сям'я. Узыходжанне»
06 жніўня 2020Дабрачынны выставачны праект «Царская сям'я. Узыходжанне» з ліпеня па лістапад 2020 года працуе ў Магілёве. Гэта падборка фатаграфій, рэпрадукцый карцін, дакументаў, дзённікавых запісаў і сведчанняў відавочцаў аб жыцці сямейства імператара Мікалая II.
падрабязна » -
У царкоўна-археалагічны музей Мінскай духоўнай семінарыі перададзены новыя экспанаты
05 жніўня 2020Калекцыя экспанатаў царкоўна-археалагічнага музея Мінскай духоўнай семінарыі папоўнілася каштоўнымі экспанатамі, перададзенымі настаяцелем Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска протаіерэем Георгіем Латушкам і благачынным Слонімскай акругі протаіерэем Вадзімам Пятліцкім.
падрабязна » -
Праваслаўныя гамяльчане ўшанавалі памяць княгіні Ірыны Паскевіч
03 жніўня 2020У гэтым годзе споўнілася 185 гадоў з дня нараджэння княгіні Ірыны Іванаўны Паскевіч — вядомай дабрачыннай дзяячкі, якая зрабіла шмат для Гомеля. У дзень знамянальнай гадавіны архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, духавенства і прыхаджане гомельскіх храмаў ушанавалі памяць княгіні.
падрабязна » -
У небе над Бабруйскам адбыўся паветраны хрэсны ход
03 жніўня 20202 жніўня ў небе над Бабруйскам адбыўся традыцыйны паветраны хрэсны ход. Перад вылетам з аэрадрома клуба ДТСААФ святары Бабруйскай епархіі ўзнеслі малітвы да Госпада аб дараванні здароўя, дабрабыту і дапамогі Божай ўсім жыхарам горада.
падрабязна »
