-
28 верасня 2021
28 верасня 2021 года, у пасвята Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме свяціцеля Феадосія Чарнігаўскага вёскі Пятрышкі Мінскага раёна.
падрабязна » -
З 2 па 14 кастрычніка ў Мінску пройдзе штогадовы праваслаўны фестываль «Радасць»
27 верасня 2021Фестываль, прысвечаны святу Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Дню маці, уключае выставу-кірмаш прыходаў і манастыроў з 8 краін, а таксама насычаную праграму для ўсёй сям'і. Кожны дзень фестывалю будзе пачынацца з малебна, а затым на працягу дня адбудуцца гутаркі са святарамі, манахінямі, урачамі, псіхолагамі, педагогамі, мастакамі; канцэрты аўтарскай музыкі; кінапаказы; спектаклі; майстар-класы; тэматычныя выставы; мерапрыемствы для дзяцей.
падрабязна » -
27 верасня 2021
27 верасня 2021 года, у свята Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга, дзень памяці свяціцеля Іаана Залатавуста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, узначаліў прастольную ўрачыстасць у храме ў гонар Уздзвіжання Крыжа Гасподня вёскі Загор'е.
падрабязна » -
Мітрапаліт Веніямін наведаў 30-ю Чырванасцяжную асобную чыгуначную брыгаду ў горадзе Слуцку
26 верасня 202126 верасня 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, часова кіраўнік Слуцкай епархіі, наведаў 30-ю Чырванасцяжную асобную чыгуначную брыгаду ў горадзе Слуцку, якая сёлета адзначае 80-годдзе з дня заснавання.
падрабязна » -
26 верасня 2021
26 верасня, у Нядзелю 14-ю пасля Пяцідзесятніцы, памяць абнаўлення храма Уваскрасення Хрыстова ў Іерусаліме, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній здзейсніў асвячэнне прастола і ўзначаліў Бажэственую літургію ў храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы вёскі Паніжаны Мастоўскага раёна.
падрабязна » -
У гарадскім пасёлку Рось Ваўкавыскага раёна адзначылі 110-годдзе асвячэння храма
26 верасня 2021Адносна часу будаўніцтва першай царквы ў Росі няма дакладных звестак. Адна з першых дакументальных згадак аб храме ў маёнтку Рось знаходзіцца ў «Інвентары маёнтка Роскага, з апісаннем царквы, якая пры ім знаходзіцца» ад 1 чэрвеня 1571 года, у якім даецца падрабязнае апісанне Роскай царквы. У інвентары гаворыцца, што царква была ў гонар святога прарока Іліі.
падрабязна » -
26 верасня 2021
26 верасня 2021 года, у Нядзелю 14-ю пасля Пяцідзесятніцы, перад Уздзвіжаннем, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Аляксандра-Неўскім храме горада Слуцка.
падрабязна » -
25 верасня 2021
25 верасня 2021 года, напярэдадні Нядзелі 14-й пасля Пяцідзесятніцы, перад Уздзвіжаннем, мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў храме-помніку ў гонар Усіх святых горада Мінска.
падрабязна » -
25 верасня 2021
У падзяку за працу на карысць Святой Царквы Высокапраасвяшчэннейшы Сцяфан узнагародзіў асабліва папрацаваўшых прыхаджан архіерэйскімі граматамі.
падрабязна » -
Мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Узнясення Гасподняга горада Нясвіжа
25 верасня 202125 верасня 2021 года, у суботу перад Уздвіжаннем, дзень аддання свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Узнясення Гасподня горада Нясвіжа.
падрабязна » -
25 верасня 2021
У сувязі з неабходнасцю мець паўнамоцнага прадстаўніка Маскоўскага Патрыярхату па ўзаемадзеянню з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, якія знаходзяцца ў Заходняй Еўропе, у якіх навучаюцца або могуць навучацца студэнты з Рускай Праваслаўнай Царквы, было прынята рашэнне прызначыць такім прадстаўніком архімандрыта Сергія (Акімава), клірыка Мінскай епархіі.
падрабязна » -
24 верасня 2021
Рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы манахіня Васіліса (Саракалетава Людміла Анатольеўна) зацверджана на пасадзе настаяцельіцы Свята-Мікольскага жаночага манастыра горада Магілёва Магілёўскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы (журнал №82 ад 7 верасня 2021 года). Час і месца ўзвядзення манахіні Васілісы (Саракалетавай) у сан ігуменні пакінуты на меркаванне Праасвяшчэннага архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія.
падрабязна » -
24 верасня 2021
Рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы манахіня Ксенія (Сакалова Ніна Міхайлаўна) зацверджана на пасадзе настаяцелькі Свята-Духава жаночага манастыра горада Віцебска Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы (журнал №82 ад 7 верасня 2021 года). Час і месца ўзвядзення манахіні Ксеніі (Сакаловай) ў сан ігуменні пакінута на меркаванне Праасвяшчэннага архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя.
падрабязна » -
24 верасня 2021
Узначаліў камітэт мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
24 верасня 2021
«Царква — гэта сяброўства» — такая формула царкоўнага жыцця, знойдзеная, правераная і агучаная ў сяброўскім гуртку рускіх філосафаў і багасловаў пачатку XX стагоддзя. Так казаў пра Царкву ў лістах духоўным дзецям а. Сергій Булгакаў, спасылаючыся на свайго сябра а. Паўла Фларэнскага, вучнем якога быў Сяргей Іосіфавіч Фудзель, які пакінуў у спадчыну сваім чытачам як запаведзь і арыенцір: «Царква ёсць непазбежнасць Боскай дружбы вучняў Хрыстовых». Як рускія мысляры прыйшлі да такой формулы? Чым яе правяралі? Чаму яна не страціла сваёй актуальнасці для хрысціян XXI стагоддзя? Пра гэта ў лекцыі айца Савы (Мажукі).
падрабязна »
