-
Графік служэнняў Патрыяршага Экзарха на сакавік 2017 года
01 сакавіка 2017Church.by публікуе графік служэнняў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на сакавік 2017 года.
падрабязна » -
28 лютага 2017
28 лютага, у аўторак першага тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў вялікае павячэр'е з чытаннем Вялікага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў храме ў гонар Дзяржаўнай іконы Божай Маці Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска.
падрабязна » -
Студэнты-тэолагі правялі лекцыю для ўсіх старшакласнікаў школ Ганцавіцкага раёна
28 лютага 201725 лютага выязны лекторый Музея Бібліі Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся ў горадзе Ганцавічы. Студэнты Інстытута тэалогіі распавялі аб перакладах Бібліі на беларускую мову і аб развіцці біблеістыкі ў XXI стагоддзі.
падрабязна » -
Удзел у прафілактычнай акцыі «Сацыяльны патруль» прынялі святары
28 лютага 2017Акцыя праходзіла ў Цэнтральным раёне горада Мінска. Яе мэтай стала арганізацыя пунктаў выдачы гарачага харчавання і цёплай вопраткі бяздомным.
падрабязна » -
27 лютага 2017
Увечары 27 лютага, у панядзелак першай сядміцы Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў вялікае павячэр'е з чытаннем Вялікага канону прападобнага Андрэя Крыцкага ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
27 лютага 2017
27 лютага, у аўторак першага тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, маліўся за ранішнім устаўным богаслужэннем у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Падведзены вынікі фотаконкурсу «Мгновения бытия…»
27 лютага 2017Па благаславенні Патрыяршага Экзарха моладзь Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора сумесна з Сінадальным інфармацыйным аддзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы правяла фотаконкурс «Мгновения бытия…». Запуск праекта адбыўся 5 снежня 2016 года, а 25 лютага 2017 года былі названыя імёны пераможцаў.
падрабязна » -
26 лютага 2017
26 лютага мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў нядзельную вячэрню з чынам прабачэння, а затым звярнуўся да ўсіх, хто маліўся ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска, са словам настаўлення перад пачаткам Вялікага посту.
падрабязна » -
26 лютага 2017
26 лютага, у Нядзелю сырапусную, успамін Адамава выгнання з Раю і дзень памяці свяціцеля Георгія, архіепіскапа Магілёўскага і Беларускага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
25 лютага 2017
25 лютага, напярэдадні Нядзелі сырапуснай, успаміну Адамава выгнання, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
У Лагойску асвячоны храм Іверскай іконы Божай Маці
25 лютага 201725 лютага мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейснілі чын вялікага асвячэння храма ў гонар Іверскай іконы Божай Маці горада Лагойска, падвор'я Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра, і Бажэственную літургію ў новаасвечаным храме.
падрабязна » -
У папраўчых установах Гомеля і Мазыра прайшла акцыя «Сырная сядміца — тыдзень добрых спраў»
24 лютага 2017З 23 па 24 лютага на тэрыторыі Гомельскай і Тураўскай епархій Сінадальны аддзел па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў акцыю «Сырная сядміца — тыдзень добрых спраў». Мерапрыемствы акцыі праводзіліся ва ўстановах Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь — ВК-4 горада Гомеля і ВК-20 горада Мазыра.
падрабязна » -
У Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска ўзнеслі заўпакойныя малітвы аб жыхарах «вогненных вёсак»
24 лютага 201723 лютага ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы па просьбе сваякоў маліліся аб нявінна забітых нацыстамі мірных жыхарах лясных вёсак Грэскага (існаваў да 1956 года) раёна Мінскай вобласці.
падрабязна » -
У Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы адбыўся канцэрт «У Святле Тваім убачым Святло!»
23 лютага 201719 лютага ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы адбыўся канцэрт «У Святле Тваім убачым Святло! Напярэдадні Вялікага Посту». Удзел у канцэрце прынялі прыхадскія хоры сталіцы, студэнцкі хор Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры, Народная капэла «Акадэмія» Нацыянальнай акадэміі навук.
падрабязна » -
У Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце адкрылася фотавыстаўка «Афон-Мікравізантыя»
23 лютага 2017Экспазіцыя, прысвечаная 1000-годдзю рускага манаства на Святой Гары, прадстаўлена больш чым пяццю дзесяткамі работ настаяцеля Петра-Паўлаўскага храма горада Шаўляй (Літва) протаіерэя Алега Штэльмана.
падрабязна »