-
01 ліпеня 2018
1 ліпеня, у Нядзелю 5-ю пасля Пяцідзесятніцы, свята ў гонар Багалюбскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
30 чэрвеня 2018
30 чэрвеня, напярэдадні Нядзелі 5-й пасля Пяцідзесятніцы, святкавання ў гонар Багалюбскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Мінскае епархіяльнае ўпраўленне наведаў архіепіскап Венскі і Будапешцкі Антоній
29 чэрвеня 2018Уладыка Антоній цёпла паразмаўляў з мітрапалітам Філарэтам, Ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.
падрабязна » -
28 чэрвеня 2018
28 чэрвеня ў Духоўна-адукацыйным цэнтры Беларускай Праваслаўнай Царквы адбыўся аб'яднаны Выпускны Акт Мінскай духоўнай акадэміі і Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай акадэміі падвялі вынікі 2017/2018 навучальнага года
27 чэрвеня 201827 чэрвеня пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі.
падрабязна » -
Графік служэнняў Патрыяршага Экзарха на ліпень 2018 года
27 чэрвеня 2018Church.by публікуе графік служэнняў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на ліпень 2018 года.
падрабязна » -
Адбылася сустрэча ігумена афонскага манастыра Ксенафонт з праваслаўнай грамадскасцю Ліды
26 чэрвеня 201823 чэрвеня ў Лідскай дзіцячай школе мастацтваў адбылася сустрэча духавенства, выкладчыкаў нядзельных школ, бібліятэкараў парафіяльных бібліятэк і вернікаў, а таксама выкладчыкаў асноў праваслаўнай культуры і бібліятэкараў свецкіх бібліятэк горада Ліды з архімандрытам Аляксеем (Мандзірысам), ігуменам манастыра Ксенафонт (Святая Гара Афон).
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел узначаліў выпускныя ўрачыстасці Мінскага духоўнага вучылішча
24 чэрвеня 201824 чэрвеня ў Духоўна-адукацыйным цэнтры Беларускай Праваслаўнай Царквы адбыўся ўрачысты выпускны Акт Мінскага духоўнага вучылішча. Перад пачаткам урачыстага мерапрыемства ў акадэмічным храме ў гонар свяціцеля Кірыла Тураўскага была здзейснена Боажэственная літургія, якую ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх уручыў дыпломы выпускнікам Мінскай духоўнай семінарыі
23 чэрвеня 201823 чэрвеня ў Мінскай духоўнай семінарыі адбыўся ўрачысты выпускны Акт. Перад пачаткам урачыстага мерапрыемства ў Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра была здзейснена Літургія, якую ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні рэктара Мінскай духоўнай семінарыі, архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя.
падрабязна » -
23 чэрвеня 2018
Ігумення Гродзенскага Багародзічнага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра Гаўрыіла (Глухава) адзначана Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў за значны ўклад у выхаванне высокай духоўнасці і культуры ў жыхароў Гарадзеншчыны, умацаванне канфесійнай і грамадзянскай згоды ў грамадстве.
падрабязна » -
Архіепіскап Брэсцкі Іаан прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме ў Брэсцкай крэпасці
23 чэрвеня 201822 чэрвеня ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны 77-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Мітынг наведалі прадстаўнікі дзяржаўнай улады, дыпламатычнага корпуса, традыцыйных канфесій, а таксама шматлікія дэлегацыі і госці з краін СНД, блізкага і далёкага замежжа.
падрабязна » -
У Полацку адбылася манаская канферэнцыя «Арганізацыя ўнутранага жыцця манастыроў»
23 чэрвеня 201821-22 чэрвеня ў Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім стаўрапагіяльным жаночым манастыры адбылася манаская канферэнцыя на тэму: «Арганізацыя ўнутранага жыцця манастыроў». Прэзідыум канферэнцыі ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай семінарыі адбылося выніковае пасяджэнне Вучонага савета
22 чэрвеня 2018У пачатку пасяджэння Вучонага савета старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускага Экзархату епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін уручыў архіепіскапу Навагрудскаму Гурыю медаль свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі за ўклад у развіццё рэлігійнай адукацыі.
падрабязна » -
20 чэрвеня 2018
Выстава праходзіць у галерэі «Універсітэт культуры» Палаца Рэспублікі. На ёй прадстаўлены работы ўдзельнікаў міжнароднага пленэру «Святасць зямлі Беларускай». Удзел у праекце прынялі майстры пэндзля з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы.
падрабязна » -
У Полацку адбудзецца манаская канферэнцыя «Арганізацыя ўнутранага жыцця манастыроў»
19 чэрвеня 2018Плануецца, што правядзенне канферэнцыі ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У форуме прымуць удзел архіпастыры, ігумены, ігуменні і манаскія асобы Беларускай Праваслаўнай Царквы, Польскай Праваслаўнай Царквы, Святой Гары Афон, Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме, а таксама прадстаўнікі Сінадальнага аддзела па манастырах і манаству Рускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна »