-
19 мая 2017
18 мая, у дзень памяці святой велікамучаніцы Ірыны, у храме Прадстаўніцтва Беларускага Экзархату і Патрыяршага падвор'я ў Пакроўскім (горад Масква) прайшлі прастольныя ўрачыстасці. Бажэственную літургію ўзначаліў настаяцель храма архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый.
падрабязна » -
19 мая 2017
У мерапрыемствах фестывалю прымаюць удзел прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы, дзяржаўных і гарадскіх органаў улады, грамадскіх арганізацый, устаноў аховы здароўя, адукацыі і сацыяльнай абароны, навучэнцы і студэнты, а таксама госці з Расіі і Літвы.
падрабязна » -
Вярхоўная Рада Украіны не разглядала антыправаслаўныя законапраекты
19 мая 2017На 18 мая ў Вярхоўнай Радзе Украіны быў прызначаны разгляд двух законапраектаў, якія маглі абвясціць існаванне Украінскай Праваслаўнай Царквы па-за законам, а таксама стварыць юрыдычныя ўмовы, якія садзейнічаюць раскольнікам для захопу храмаў Маскоўскага Патрыярхату. Да канца дня парламентарыі паведамілі вернікам, якія сабраліся ля Рады, што разгляд законапраектаў не адбыўся.
падрабязна » -
Саборнае маленне аб Украінскай Праваслаўнай Царкве здзейснілі святары і прыхаджане храмаў Навагрудка
19 мая 2017Благачынны Навагрудскай акругі протаіерэй Анатоль Герасімук заклікаў прыхаджан не спыняць малітвы аб тым, каб на Украіне быў згашаны грамадзянскі канфлікт і запанавалі мір і паразуменне.
падрабязна » -
Малітвы аб дараванні міру брацкаму ўкраінскаму народу былі ўзненесены ў храмах Слуцкай епархіі
19 мая 201718 мая ў храмах Слуцка-Салігорскай епархіі былі ўзнесены малітвы аб стойкасці Украінскай Праваслаўнай Царквы і аб дараванні міру брацкаму ўкраінскаму народу. У Спаса-Узнясенскім храме горада Нясвіжа малебны спеў пра дараванне міру Украіне ўзначаліў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній.
падрабязна » -
У Жыровіцкай абіцелі быў здзейснены малебен аб дараванні міру Украіне
19 мая 2017Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый здзейсніў малебен аб дараванні міру Украіне. Па заканчэнні набажэнства архіпастыр заклікаў манаскіх асоб, студэнтаў Мінскай духоўнай семінарыі, прыхаджан і паломнікаў працягваць узносіць асаблівыя малітвы аб недапушчэнні антыцаркоўных і антынародных праектаў кіраўніцтва Украіны.
падрабязна » -
18 мая 2017
27 чэрвеня ў Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца абарона дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата багаслоўя іерадыякана Аўраама (Гулевіча) на тэму «Манаскія зарокі ў правілах ордэна базыльянаў XVII–XVIII стагоддзяў у святле аскетычнай традыцыі Праваслаўнай Царквы».
падрабязна » -
18 мая 2017
18 мая, у чацвер 5-й сядміцы пасля Вялікадня, дзень святкавання іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша», мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў прыходзе храма ў гонар іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» горада Мінска.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай акадэміі прайшлі Першыя чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча
18 мая 201717 мая ў Мінскай духоўнай акадэміі прайшла навукова-практычная канферэнцыя «I Чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792 — 1852): гісторыка, археографа, археолага». Арганізатарам форуму выступіла кафедра царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі.
падрабязна » -
18 мая 2017
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, звярнуўся да Прэзідэнта Украіны Пятра Аляксеевіча Парашэнкі ў сувязі з плануемым прыняццем Вярхоўнай Радай Украіны антыправаслаўных законаў.
падрабязна » -
18 мая 2017
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, звярнуўся да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі ў сувязі з плануемым прыняццем Вярхоўнай Радай Украіны антыправаслаўных законаў.
падрабязна » -
18 мая 2017
У сувязі з тым, што на 18 мая ў Вярхоўнай Радзе Украіны прызначаны разгляд двух антыправаслаўных законапраектаў, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, заклікаў ва ўсіх храмах Беларускай Праваслаўнай Царквы ўзнесці ўзмоцненыя малітвы аб Украінскай Праваслаўнай Царкве.
падрабязна » -
У Брэсцкай епархіі адбыўся семінар для царкоўных работнікаў
17 мая 201716 мая ў прыходзе сабора Уваскрэсення Хрыстова ў горадзе Брэсце пад старшынствам архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана адбыўся семінар для царкоўных работнікаў, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі кожнага прыхода Брэсцкай епархіі — усяго 256 чалавек.
падрабязна » -
20 мая у Жыровічах пройдзе «Жыровіцкі фэст»
17 мая 201720 мая праваслаўная Беларусь адзначыць дзень яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці. У гэты дзень у чацвёрты раз адкрые дзверы для сяброў фестываль «Жыровіцкі фэст». Мэта мерапрыемства — аб'яднаць людзей вакол урачыстасці, якая штогод праходзіць у адным з найпрыгажэйшых месцаў Беларусі.
падрабязна » -
Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый здзейсніў богаслужэнне на Гробе Гасподнім
17 мая 2017З 30 красавіка па 15 мая архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі, па блаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла здзейсніў паломніцкую паездку на Святую Гару Афон і Святую Зямлю.
падрабязна »