-
18 чэрвеня 2021
Іераманах Афанасій (Сакалоў) вызвалены ад пасады старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы ў сувязі з прызначэннем на пасаду рэктара Мінскай духоўнай акадэміі. Старшынёй Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ прызначаны іерэй Ігар Васько, прэс-сакратар Барысаўскай епархіі.
падрабязна » -
Утворана Сінадальная гістарычная камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы
18 чэрвеня 2021Рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы, зацверджаным 17 чэрвеня 2021 года, створана Сінадальная гістарычная камісія, якую ўзначаліў протаіерэй Аляксандр Раманчук, загадчык кафедры Мінскай духоўнай семінарыі і выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі.
падрабязна » -
У межах Беларускай Праваслаўнай Царквы утвораны новы манастыр
17 чэрвеня 2021У Навагрудскай епархіі утвораны новы манастыр у гонар прападобнага Амвросія Опцінскага. Рашэнне аб гэтым было зацверджана на пасяджэнні Сінода Беларускага Экзархату ад 8 чэрвеня 2021 года пасля азнаямлення з рапартам Праасвяшчэннага Гурыя, архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага.
падрабязна » -
Новым рэктарам Мінскай духоўнай акадэміі прызначаны іераманах Афанасій (Сакалоў)
17 чэрвеня 2021Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы вызваліў архімандрыта Сергія (Акімава) ад пасады рэктара Мінскай духоўнай акадэміі і прызначыў іераманаха Афанасія (Сакалова) новым рэктарам Мінскай духоўнай акадэміі.
падрабязна » -
Зацверджаны журналы Сінода Беларускага Экзархату ад 20 красавіка і 8 чэрвеня 2021 года
17 чэрвеня 2021На пасяджэнні, якое адбылося 17 чэрвеня 2021 года, Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы зацвердзіў журналы Сінода Беларускага Экзархату ад 20 красавіка 2021 года (№№15-37) і 8 чэрвеня 2021 года (№№38-53).
падрабязна » -
17 чэрвеня 2021
17 чэрвеня 2021 года ў Троннай зале Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося чарговае пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы. Удзел у працы Сінода прыняў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
17 чэрвеня 2021
20 красавіка 2021 года на пасяджэнні Сінода БПЦ манахіня Яўпраксія (Зубава) зацверджана на пасадзе ігуменні жаночага манастыра ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай у вёсцы Барань Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Барысаўскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Час і месца ўзвядзення манахіні Яўпраксіі (Зубавай) у сан ігуменні Сінод пакінуў на меркаванне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, кіраўніка Барысаўскай епархіі.
падрабязна » -
Епіскап Гродзенскі Антоній правёў шэраг арганізацыйных сустрэч з супрацоўнікамі епархіі
16 чэрвеня 202114 чэрвеня 2021 года епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній наведаў Гродзенскае епархіяльнае ўпраўленне і сустрэўся з супрацоўнікамі епархіі. Падзякаваўшы царкоўным працаўнікам за ўсё добрае, што было імі зроблена да цяперашняга часу, архіпастыр азнаёміўся з вядзеннем справаводства і працай епархіяльных структур, а таксама пазначыў напрамкі далейшай дзейнасці ўпраўлення.
падрабязна » -
Дамавы храм-музей пры Гомельскім епархіяльным упраўленні папоўніўся каштоўным экспанатам
16 чэрвеня 2021Экспазіцыя дамавога храма-музея ў гонар Сабора ўсіх Беларускіх святых пры Гомельскім епархіяльным упраўленні папоўнілася ўнікальнай іконай святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла XIX стагоддзя.
падрабязна » -
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін здзейсніў малебен ў капліцы абраза Божай Маці «Ацаляльніца»
16 чэрвеня 202115 чэрвеня 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін здзейсніў малебен у капліцы ў гонар іконы Божай Маці «Ацаляльніца» прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца», размешчанай на тэрыторыі РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі ў пасёлку Гарадзішча.
падрабязна » -
14 чэрвеня 2021
14 чэрвеня 2021 года, у дзень памяці святога праведнага Іаана Кранштацкага, пасвята Узнясення, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў 14-й папраўчай калоніі ў вёсцы Навасады Барысаўскага раёна.
падрабязна » -
Святар і валанцёры навялі парадак на месцы разбуранага храма ў адселенай вёсцы
14 чэрвеня 202114 чэрвеня ў скасаванай пасля аварыі на ЧАЭС вёсцы Старыя Грамыкі Веткаўскага раёна прайшоў своеасаблівы суботнік па навядзенні парадку ля паклоннага крыжа, устаноўленага на тэрыторыі вясковых могілак на месцы разбуранага храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы.
падрабязна » -
13 чэрвеня 2021
13 чэрвеня 2021 года, у Нядзелю 7-ю пасля Вялікадня, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў горад Гродна і здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы. Патрыяршаму Экзарху саслужыў епіскап Антоній, прызначаны рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 9 чэрвеня 2021 года (журнал № 27) епіскапам Гродзенскім і Ваўкавыскім.
падрабязна » -
Мітрапаліт Веніямін наведаў Жыровіцкі манастыр
13 чэрвеня 202112 чэрвеня 2021 года, напярэдадні Нядзелі 7-ай пасля Пасхі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін і архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый здзейснілі усяночнае трыванне ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра.
падрабязна » -
13 чэрвеня 2021
12 чэрвеня 2021 года, у суботу сядміцы 6-ай пасля Пасхі, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній, які кіраваў Слуцка-Салігорскай епархіяй з моманту яе заснавання ў 2014 годзе і да 9 чэрвеня гэтага года, адслужыў развітальную Літургію ў кафедральным саборы Ражджаства Хрыстова ў горадзе Салігорску.
падрабязна »