-
25 чэрвеня 2017
25 чэрвеня, у Нядзелю 3-ю пасля Троіцы, свята Сабора Беларускіх святых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх уручыў дыпломы выпускнікам Мінскай духоўнай семінарыі
24 чэрвеня 201724 чэрвеня ў Мінскай духоўнай семінарыі адбыўся ўрачысты выпускны Акт. Перад пачаткам урачыстага мерапрыемства ў Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра была здзейсненая Бажэственная літургія, якую ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні рэктара Мінскай духоўнай семінарыі, архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя.
падрабязна » -
24 чэрвеня 2017
Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Сінадальны аддзел па справах манастыроў і манаству Беларускага Экзархату і Успенскі Жыровіцкі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр. Прэзідыум узначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
24 чэрвеня 2017
23 чэрвеня на плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь адбыўся выпуск маладых афіцэраў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Па блаславенню настаяцеля прыхода храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску протаіерэя Мікалая Коржыча ключнік прыхода протаіерэй Дзімітрый Харошка прыняў удзел ва ўрачыстым акце.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай семінарыі выдадзены новы вучэбны дапаможнік па Новаму Запавету
24 чэрвеня 2017Па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя ў выдавецтве МінДС выйшаў вучэбны дапаможнік «Экзэгетычны каментарый на Пасланне апостала Іакава». Аўтарам навучальнага дапаможніка з'яўляецца выкладчык кафедры біблеістыкі Мінскай духоўнай семінарыі іераманах Яўстафій (Халіманкоў).
падрабязна » -
23 чэрвеня 2017
23 чэрвеня старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы святар Георгій Лапухоў прыняў удзел у ўрачыстым выпускным акце крымінальна-выканаўчага факультэта Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.
падрабязна » -
23 чэрвеня 2017
22 чэрвеня Пакроўскі кафедральны сабор горада Гродна наведалі выкладчыкі рэлігійнай гімназіі францысканцаў літоўскага горада Крэцінга. Госці азнаёміліся з работай нядзельнай школы і дзіцячай іканапіснай студыі.
падрабязна » -
Ліція па загінуўшых абаронцах Айчыны была здзейснена ў Віцебску
23 чэрвеня 2017У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны жыхары Віцебска сабраліся на мітынг на вайсковых могілках, размешчаных у Скверы герояў Айчыннай вайны 1812 года. Удзел у мітынгу прынялі прадстаўнікі Віцебскай епархіі на чале з архіепіскапам Дзімітрыем.
падрабязна » -
Хрэсны водны сплаў «Па родных мясцінах з малітвай» праходзіць у Навагрудскай епархіі
22 чэрвеня 2017Больш за 30 удзельнікаў — парафіяне, моладзь, святары — праходзяць на байдарках па рацэ Нёман шлях працягласцю 70 км. Мэта сплаву — асвяціць малітвай Навагрудскі край, далучыць моладзь да духоўнага жыцця.
падрабязна » -
У свята Сабора Беларускіх святых па Брэсце пройдзе хрэсны ход
22 чэрвеня 2017Традыцыйна ў Брэсце праводзяцца два гарадскіх хрэсных хода — у Нядзелю 3-ю пасля Пяцідзесятніцы і 18 верасня. Абодва звязаны з памяццю прападобнамучаніка Афанасія (Філіповіча), святога апекуна Брэста.
падрабязна » -
Епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан узнёс малітвы аб упакаенні воінаў-вызваліцеляў
22 чэрвеня 201722 чэрвеня, у 76-ю гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны, епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан здзейсніў Бажэственную літургію ў Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы Гомеля. За Літургіяй архіерэй узнёс малітвы аб правадырах і ваярах, што жыццё сваё за веру і Бацькаўшчыну аддалі.
падрабязна » -
Сакратар Бабруйскага епархіяльнага ўпраўлення прыняў удзел у акцыі «Звон смутку»
22 чэрвеня 201722 чэрвеня, у дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, у Бабруйскай крэпасці прайшоў мітынг-рэквіем з ускладаннем кветак да мемарыяла ахвярам нацызму. Хвілінай маўчання бабруйчане ўшанавалі памяць нявінна забітых. Падчас акцыі быў спынены рух транспарту. Жалобным звонам гучалі званы храмаў Бабруйска.
падрабязна » -
«Свечку памяці» запалілі ў Гомельскай епархіі 22 чэрвеня ў 4:00
22 чэрвеня 2017Акцыю традыцыйна штогод праводзяць Кармянскі РК ГА «БРСМ» і настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў гарадскім пасёлку Карма свяшчэннік Віталь Ляхновіч. У гэтым годзе актыўны ўдзел у акцыі прынялі маладыя педагогі Кармянскай дзіцячай школы мастацтваў разам з дырэктарам Мікалаем Вышняковым.
падрабязна » -
22 чэрвеня 2017
Да пачатку хрэснага ходу з Жыровіцкага манастыра ў Ліду была прынесена копія цудатворнага Жыровіцкага абраза Божай Маці. Узначаліў хрэсны ход епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый. У шэсці прынялі ўдзел: духавенства Лідскай акругі, прадстаўнікі брацтваў і сястрынстваў, прыхаджане лідскіх храмаў.
падрабязна » -
У Беларусь прыбыла дэлегацыя афонскага манастыра Ксенафонт
21 чэрвеня 2017Для ўдзелу ў манаскай канферэнцыі «Прападобны Фёдар Студзіт — ігумен кінавійнага манастыра», якая адбудзецца ў Успенскім Жыровіцкім мужчынскім манастыры, 21 чэрвеня ў Беларусь прыбыла дэлегацыя манастыра Ксенафонт (Святая Гара Афон). Узначаліў дэлегацыю архімандрыт Аляксій (Мандзірыс), ігумен манастыра.
падрабязна »