-
Епіскап Леанід павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў МНС з прафесійным святам
27 ліпеня 201824 ліпеня 2018 года, напярэдадні 165-годдзя пажарнай службы Рэспублікі Беларусь, Праасвяшчэнны Леанід, епіскап Тураўскі і Мазырскі, прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, якое праходзіла ў гарадскім Палацы культуры г. Мазыра.
падрабязна » -
Завяршыўся летні злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы
27 ліпеня 2018Упершыню прымала злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы Пінская епархія. Моладзевы форум праходзіў з 19 па 22 ліпеня 2018 года па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана. Арганізатарамі злёту выступілі Сінадальны аддзел па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы, аддзел па справах моладзі Пінскай епархіі і прыход храма дабраверных князёў Пятра і Фяўроніі горада Пінска.
падрабязна » -
«Праваслаўе – мая вера!»: прайшоў злёт праваслаўнай моладзі Лідскай епархіі
25 ліпеня 2018Мерапрыемства адбылося на базе архіерэйскага падвор'я ў вёсцы Вялічкі Лідскага раёна. У злёце прынялі ўдзел зборныя каманды ад пяці благачынняў (Лідскага, Смаргонскага, Іўеўскага, Ашмянскага і Астравецкага), а таксама каманда «Пазнавайкі», якая з'яўлялася ўдзельнікам інтэлектуальных гульняў «Фавор» ў Гомелі.
падрабязна » -
30 ліпеня ў Навагрудскай епархіі стартуе моладзевы велапрабег
25 ліпеня 2018Велапрабег пройдзе па духоўна значным мясцінах Слонімскага, Дзятлаўскага і Навагрудскага благачынняў. Удзел у мерапрыемстве можа прыняць кожны ахвотны, для гэтага трэба быць старэйшым за 16 гадоў і зарэгістравацца па прыкладзенай форме.
падрабязна » -
24 ліпеня 2018
24 ліпеня 2018 года, у дзень памяці святой роўнаапостальнай вялікай княгіні Вольгі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі горада Мінска.
падрабязна » -
Першы «Буквар» з'явіўся на свет роўна 400 гадоў таму
24 ліпеня 2018Першая кніга, якая мела назву «Буквар», з’явілася на свет роўна 400 гадоў таму. Яна была выдадзена 24 ліпеня 1618 года ў друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў Еўі.
падрабязна » -
22 ліпеня 2018
22 ліпеня 2018 года, у Нядзелю 8-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
У МінДС завяршыўся Рэспубліканскі навучальны семінар «Місія і міласэрнасць – VIII»
20 ліпеня 2018У Мінскай духоўнай семінарыі завяршыў сваю працу Восьмы рэспубліканскі навучальны семінар «Місія і міласэрнасць», які праходзіў з 8 па 14 ліпеня 2018 года па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і пры ўдзеле рэктара семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя.
падрабязна » -
19 ліпеня 2018
У дзень свята, 18 ліпеня 2018 года, у Успенскім саборы Троіца-Сергіевай Лаўры служэнне Бажэственнай літургіі ўзначаліў Свяцейшы Патрыярх Кірыл. На малым уваходзе Свяцейшы Патрыярх узвёў епіскапа Цвярскога і Кашынскага Саву ў сан мітрапаліта ў сувязі з прызначэннем кіраўніком Цвярской мітраполіі.
падрабязна » -
У Віцебску адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Вобраз, традыцыя і час»
18 ліпеня 2018Па благаславенню Высокапраасвяшчэннага Дзімітрыя, архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага і Высокапраасвяшчэннага Сцяфана, архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага у Віцебску прайшло адкрыццё выставы копій старажытнага фрэскавага жывапісу XI-XII стагоддзяў храмаў Полацка, Пскова, Ноўгарада.
падрабязна » -
Адбыўся традыцыйны злёт-сплаў моладзі Барысаўскай епархіі
18 ліпеня 2018З 12 па 15 ліпеня па благаславенню Праасвяшчэннага Веніяміна, епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага, праходзіў арганізаваны моладзевым аддзелам Барысаўскай епархіі злёт-сплаў праваслаўнай моладзі па рацэ Бярэзіне. На адным з прывалаў лагер падарожнікаў наведаў епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, у нефармальнай абстаноўцы ён пагутарыў з моладдзю, закрануўшы важныя для праваслаўных вернікаў пытанні.
падрабязна » -
Прайшло чарговае пасяджэнне Епархіяльнага савета Брэсцкай епархіі
18 ліпеня 2018Па заканчэнні мерапрыемства ўладыка Іаан прадставіў Епархіяльнаму савету новага сакратара Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення, благачыннага цэркваў Жабінкаўскай акругі, настаяцеля храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў горадзе Жабінка протаіерэя Сергія Петрусевіча.
падрабязна » -
17 ліпеня 2018
Традыцыйны хрэсны ход адбыўся па завяршэнні начной Літургіі. Свяцейшы Патрыярх прайшоў ад месца мучаніцкай смерці святых Царскіх страстацерпцаў і іх верных слуг да манастыра святых Царскіх страстацерпцаў ва ўрочышчы Ганіна Яма (адлегласць 21 км). Усяго, паводле ацэнак праваахоўных органаў, у хрэсным ходзе прынялі ўдзел каля 100 тысяч чалавек.
падрабязна » -
17 ліпеня 2018
У ноч з 16 на 17 ліпеня 2018 года, у сотую гадавіну расстрэлу Царскай сям'і, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў Бажэственную літургію на памосце перад Храмам-помнікам на Крыві ў гонар Усіх святых, у зямлі Расійскай праслаўленых, у Екацярынбургу.
падрабязна » -
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел наведаў Свята-Троіцкі кафедральны сабор горада Алапаеўска
16 ліпеня 201815 ліпеня Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і пастаянныя члены Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы наведалі Свята-Троіцкі кафедральны сабор горада Алапаеўска.
падрабязна »