-
01 красавіка 2019
1 красавіка 2019 года, у панядзелак 4-й сядміцы Вялікага посту, дзень памяці святой праведнай княгіні Сафіі Слуцкай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію Ранейасвячоных Дароў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Адбыўся ўстаноўчы сход Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз праваслаўных жанчын»
01 красавіка 2019Мэтамі РГА «Беларускі саюз праваслаўных жанчын» з'яўляюцца актыўны ўдзел праваслаўных жанчын у духоўна-маральным, грамадска-палітычным, адукацыйным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці краіны.
падрабязна » -
31 сакавіка 2019
31 сакавіка, у Нядзелю 3-ю Вялікага посту, дзень памяці святой праведнай Сафіі Слуцкай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын вялікага асвячэння новазбудаванага храма ў гонар прападобнага Паісія Святагорца у горадзе Слуцку і ўзначаліў Бажэственную літургію свяціцеля Васілія Вялікага.
падрабязна » -
Моладзь з Брэсцкай епархіі атрымала перамогу ў міжнароднай анлайн-віктарыне «Духоўная вясна»
31 сакавіка 2019Па благаславенню мітрапаліта Астанайскага і Казахстанскага Аляксандра адбылася інтэлектуальная Інтэрнэт-гульня «Духоўная вясна», прысвечаная Вялікаму посту. Разам з казахстанскай моладдзю на пытанні віктарыны адказвалі школьнікі і студэнты з Расіі, Беларусі, Кыргызстана, Азербайджана, Узбекістана, а таксама іх аднагодкі з краін Еўрасаюза — Германіі, Літвы і Латвіі.
падрабязна » -
30 сакавіка 2019
30 сакавіка, напярэдадні Нядзелі 3-й Вялікага посту, Крыжапаклоннай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне з вынасам Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
30 сакавіка 2019
30 сакавіка, у суботу трэцяга тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
У Гомелі адбыўся семінар для выкладчыкаў асноў праваслаўнай культуры
29 сакавіка 2019«Фарміраванне карціны свету дзіцяці сродкамі традыцыйнай культуры» — пад такой назвай прайшоў штогадовы семінар для выкладчыкаў асноў праваслаўнай культуры з Гомеля і Гомельскага раёна. Адным з асноўных лектараў стаў протаіерэй Аляксандр Лапушанскі, настаяцель прыхода храма свяшчэннамучаніка Аляксія, прасвітара Лельчыцкага.
падрабязна » -
Майстар-клас па храмавай фларыстыцы прайшоў у Мінскай духоўнай акадэміі
29 сакавіка 201926-27 сакавіка 2018 года на базе Мінскай духоўнай акадэміі адбыўся майстар-клас па кветкаваму афармленню выноснага крыжа і напрастольных падсвечнікаў. Мерапрыемства было праведзена фларыстам Мікольскага кафедральнага сабора горада Бабруйска Верай Лебядзінскай.
падрабязна » -
28 сакавіка 2019
26 сакавіка ў Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія (Масква) прайшло сёмае пасяджэнне камісіі Міжсаборнай прысутнасці па багаслоўю і багаслоўскай адукацыі.
падрабязна » -
28 сакавіка 2019
28 сакавіка ў гісторыка-культурным асветніцкім цэнтры «Адкрыццё» пры храме святых бяссрэбранікаў і цудатворцаў Касмы і Даміяна на Марасейцы (Масква) адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па царкоўнай асвеце і дыяканіі Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
28 сакавіка 2019
Праблемнае поле канферэнцыі ўключала абмеркаванне такіх актуальных і неадназначных на сённяшні дзень тэм, як выхаванне полікультурнай асобы, талерантнасць як умова бяспечнага існавання і прадуктыўнага ўзаемадзеяння членаў полікультурнага грамадства.
падрабязна » -
Прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы прымаюць удзел у дыялогу па праблематыцы хатняга гвалту ў Беларусі
28 сакавіка 201926 сакавіка ў Мінску прайшоў круглы стол па пытаннях аказання дапамогі пацярпелым ад хатняга гвалту. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Рыма-Каталіцкай Царквы ў Беларусі і органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь.
падрабязна » -
Сінадальная камісія БПЦ па пытаннях сям'і бясплатна кансультуе сем'і ў крызіснай сітуацыі
27 сакавіка 2019Супрацоўнікі Сінадальнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства аказваюць бязвыплатную юрыдычную, псіхалагічную і духоўную дапамогу сем'ям у крызіснай сітуацыі.
падрабязна » -
26 сакавіка 2019
Галоўным музычным творам канцэрта стане сімфанічная араторыя «Страсці паводле Матфея» мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна (Алфеева). У аснову твора пакладзена апавяданне з Евангелля паводле Матфея, прысвечанае пакутам і смерці Хрыста. Чытанне фрагментаў Евангелля чаргуецца з музычнымі нумарамі-рэчытатывамі, хорамі і арыямі, тэксты якіх запазычаныя, галоўным чынам, з праваслаўнага богаслужэння Тыдня Пакут Гасподніх. Твор мітрапаліта Іларыёна стварае атмасферу малітоўнага і эмацыянальнага суперажывання пакутуючаму Госпаду Іісусу Хрысту, садзейнічае асэнсаванню Яго Крыжовай смерці. Евангельскі тэкст будзе прачытаны на беларускай мове.
падрабязна » -
26 сакавіка 2019
25 сакавіка архіепіскапу Пінскаму і Лунінецкаму Сцяфану споўнілася 75 гадоў. Са знамянальнай датай юбіляра павіншаваў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Зважаючы на руплівае архіпастырскае служэнне і ў сувязі з адзначаным юбілеем уладыка Сцяфан удастоены агульнацаркоўнай узнагароды — ордэна свяціцеля Інакенція, мітрапаліта Маскоўскага і Каломенскага, II ступені.
падрабязна »